Аповесць «Vixi» (Пражытае). Апошні варыянт: часопіс «Нёман», 1994, № 1. Закончаныя главы незавершанай кнігі — успаміны пра дзяцінства, юнацтва, пра бацькоў, брата, дачку, запісы-думкі ў дні інфаркта.
Мемуарна-аналітычная аповесць, глыбінныя гуманістычныя разважанні пісьменніка «пра час і пра сябе». У цэнтры — асоба і жыццё аўтара. Уводзіць сюжэтную лінію «Гітлер — Сталін», пра двух фюрэраў: германскага і расійскага, іх нібыта сустрэчы, размовы пасля мая 1945 года.
Традыцыйную дакументалістыку ён злучыў з фантасмагорыяй, вострым гратэскам. Гэты кампазіцыйны прыём выкарыстаны для рэалізацыі асаблівасцяў мастацкай задумы — спроба стварэння ўніверсальнай канцэпцыі чалавека і разумення яго сутнасці праз змест асноваўтваральных паняццяў: Дабра і Зла, Жыцця і Смерці, Улады і Свабоды.
Завяршаецца аповесць ўспамінамі пра смерць маці. Асабліва шчымліва, з балючай любоўю ўваскрашае ў памяці гімн роднай Беларусі, воблік маці.
