«Блакадная кніга» (1979, 1982). Суровая кніга праўды пра блакадны Ленінград. Яе старонкі — ажыўшыя ўспаміны блакаднікаў пра пакуты, пра голад і холад у абложаным горадзе, пра смерць і прагу жыцця.
Гераізм і мужнасць, слава і бессмяротнасць ленінградцаў, якія выстаялі ў нечалавечых умовах і абаранілі сваю годнасць, свой горад, праз дзесяцігоддзі ўражваюць розумы і сэрцы людзей, якія жывуць на Зямлі.
Працуючы над кнігай, А. Адамовіч і Д. Гранін выкарыстоўвалі дзённікі (у прыватнасці загінуўшага падлетка Юрыя Рабінкіна, вучонага-гісторыка Г. А. Князева) і апавяданні ленінградцаў-блакаднікаў.
