Аповесць «Апошняя пастараль» (у часопісе — 1987, у кнізе сумесна з іншымі аповесцямі — 1989). Аповесць-папярэджанне супраць ядзернай вайны, аповесць-антіутопія.
Тры апошнія чалавекі: два мужчыны і адна жанчына, выжыўшыя пасля атамнай вайны на Зямлі, апынуліся на востраве; іх суадносіны, твор завяршаецца драмаю: гіне ўсё жывое…
У 1997 годзе тэатр беларускай драматургіі «Вольная сцэна» паставіў «Апошнюю пастараль» (рэжысёр М. Дзінаў), фантастычны трылер-кліп часоў апакаліпсісу па матывах аднайменнай аповесці.
