Аповесць «Карнікі: Радасць нажа, або Жыццяпіс гіпербарэйцаў» (1981). Мастацка-публіцыстычная кніга пра бесчалавечную філасофію фашыстаў, пра яе звярыную сутнасць.
У цэнтры падзей — крывавыя дзеянні батальёна гітлераўскага карніка Дзірлевангера на тэрыторыі часова акупаванай Беларусі, жахлівы аповед пра людзей, якія, незалежна ад іх нацыянальнасці, ператвараюцца ў катаў, нелюдзяў.
Пісьменнік прысутнічаў на судах над карнікамі, якія праходзілі ў Беларусі ў 60 — 70-х гадах.
