Алесь АдамовичАлесь Адамович
BYRUEN

adamovich1926@gmail.com

К библиографии

Хатынская повесть

Оригинальное названиеХатынская аповесць

Тип
Новелла
Год
1973
Авторы
Алесь Адамович
Язык оригинала
белорусский / русский
Темы
война, память, ответственность

Аповесць «Хатынская аповесць» (1973). Аўтобус мірна коціць па палявой дарозе. Пасажыры занятыя размовай. Вось з-за павароту паказалася вёска. Шырокая прамая вуліца. Бярозы, клёны. Дамоў пакуль не відаць, толькі рэдкія лаўкі-бярвенні... I раптам там, дзе павінны былі б стаяць хаты, — абеліскі, абеліскі, абеліскі... Гэта — помнікі жыхарам беларускіх вёсак, спаленых гітлераўцамі.

Галоўны герой Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі, разам з былымі партызанамі Касачом, Сталетавай, Лапцёнкам і іншымі едзе ў Хатынь. У памяці Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Флёра хлопцам ваяваў у партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з «вогненнай вёскі», бачыў смерць блізкіх.

Ніколі не сатрэцца з яго памяці жудасная расправа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, гібель маці і дзвюх сястрычак-блізнятак. А праз палеміку Гайшуна з яго аспірантам Бокіем аўтар абараняе вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

Па матывах «Хатынскай аповесці» ў Дзяржаўным рускім драмтэатры БССР у 1977 годзе была пастаўлена п'еса «Вяртанне ў Хатынь» (рэжысёр Б. Луцэнка).