Алесь АдамовічАлесь Адамовіч
BYRUEN

adamovich1926@gmail.com

Да бібліяграфіі

Я з вогненнай вёскі

Арыгінальная назваЯ з вогненнай вёскі

Тып
Дакументальная проза
Год
1975
Аўтары
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік
Мова арыгіналу
беларуская
Жанр
дакументальная проза / сведчанні
Тэмы
вайна, памяць, сведчанне, спаленыя вёскі
Пераклады
руская / англійская / нямецкая / польская

«Я з вогненнай вёскі…» (1975). На працягу некалькіх гадоў Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік ездзілі па Беларусі, збіраючы сведчанні жыхароў сотняў вёсак, што падзялілі лёс Хатыні (вёска, спаленая фашыстамі разам з людзьмі). У выніку з’явілася дакументальная кнiга.

У ёй гучаць галасы людзей, якія цудам засталіся жывымі, гэта крык болю і гневу чалавечага, сапраўдны абвінаваўчы акт супраць фашысцкага катавання.

Па матывах кнігі «Я з вогненнай вёскі...» рэжысёр Віктар Дашук (па сцэнары А. Адамовіча) зняў цыкл дакументальных фільмаў «Я з вогненнай вёскі» (1975 — 1978), які складаўся з пяці кінематаграфічных работ: «Жанчына з забітай вёскі» (1975), «Жменя пяску» (1975), «Нямы крык» (1975), «Суд Памяці» (1976), «Апошняе слова» (1978).